Рассказ о Дружбе на Белорусском языке

      Комментарии к записи Рассказ о Дружбе на Белорусском языке отключены

Рассказ о Дружбе на Белорусском языке.rar
Закачек 1952
Средняя скорость 7262 Kb/s

Рассказ о Дружбе на Белорусском языке

Физика, опубликовано 4 часа назад

География, опубликовано 5 часов назад

Беларуская мова, опубликовано 5 часов назад

Экономика, опубликовано 5 часов назад

История, опубликовано 6 часов назад

Если тебя не устраивает ответ или его нет, то попробуй воспользоваться поиском на сайте и найти похожие ответы по предмету Другие предметы.

Пераказ: Дружба — Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Восенню, калі над вёскай праляталі птахі, дзяўчынка доўга стаяла на высокім беразе, праводзячы вачамі чараду журавоў.

Птушкі рэдка садзіліся на водную гладзь каля іх вёскі. I было чамусьці сумна, што крылатыя госці пралятаюць міма яе родных мясцін у далёкія краі.

Але аднойчы зімой дзяўчынка прыйшла са школы, выканала заданні і ўжо хацела бегчы да сяброўкі, як раптам адчыніліся дзверы, у хату імкліва ўвайшоў яе брат Мікола:

— Да нас лебедзь прыляцеў! Хадзем, сама ўбачыш!

На воднай гладзі крыніцы брат і сястра ўбачылі птушку.

  • А чаму гэты лебедзь не белы, а нейкі шэры? — ціха спы-тала дзяўчынка.
  • Малады, таму і шэры, — адказаў брат. — Вырасце, стане белым.

Брат і сястра спусціліся з берага і падкраліся да птушкі. Лебедзь пачуў чужыя крокі, насцярожыўся, выцягнуў доўгую шыюі праз момант узляцеў. Крокаўзадзвесцептахапусціўся.

— Слабы яшчэ, — уздыхнуў Мікола, — сілы ў крылах няма. I ад крыніцы ён далёка не паляціць. Рэкі і азёры пазамярзалі, а тут вада. Неяк перазімуе, толькі з ежай кепска ў гэты час. Трэба яго падкормліваць.

3 гэтага вечара птушка, як родная, увайшла ў жыццё дзяў-чынкі, маўклівай радасцю пасялілася ў яе душы.

Зранку і вечарам яна прыбягала да крыніцы, дзе плаваў ле-бедзь, несла ў руках то хлеб, то пшаніцу, то вараную бульбу. Спачатку птушка дзічылася, не падпускала да сябе, адлятала далей ад крыніцы. Тады дзяўчынка кідала ў ваду хлеб ці ставі-ла на лёд шкляны слоік з пшаніцай.

Нарэшце птах перастаў дзічыцца. Відаць, ён адчуў ласку людзей.

Аднойчы Алеся расказала пра свайго лебедзя настаўніцы. Пасля ўрокаў настаўніца сабрала ўсіх вучняў з вёскі, дзе жыла Алеся.

— Мы павінны зберагчы лебедзя, — сказала яна. — Я вельмі рада, што вы ўмееце бачыць, адчуваць і разумець прыгожае. Але гэтага мала. Трэба яго адстойваць, зберагаць.

У той студзеньскі дзень Алеся са сваімі сяброўкамі каталася на санках з горкі. Раніцай яны накармілі лебедзя і ўжо збіра-ліся ісці дахаты, каб зноў аднесці яму корм. Але ў марознай цішы рэзка грымнуў стрэл.

Не зважаючы на глыбокі снег, дзяўчынкі напрасткі пабеглі да крыніцы. На беразе яны ўбачылі крывавыя плямы на чыс-тым белым снезе. На халодных хвалях крыніцы трапятала шэ-рае лебядзінае пёрка.

Сляды злачынца абрываліся ля самай дарогі. Ён быў на ма-шыне і забраў з сабою лебедзя. Браканьера знайшлі і пакаралі.

— Лебедзя забіў злы і жорсткі чалавек, — сказала дзецям настаўніца. — На жаль, у асобных людзей яшчэ абыякавыя адносіны да прыроды, спажывецкія.

Мінуць гады, вырастуць Алеся і яе аднагодкі. Але назаўсё-ды ў памяці застанецца прыгожы, казачны лебедзь, які плаваў у жывой крыніцы. (418 слоў)

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007

Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым

Жыць без сяброў вельмі складана. У складаных сітуацыях сябар акажа дапамогу, падтрымку. Сам факт, што ў цябе ёсць сябры, акрыляе, надае сіл, ўнутраную энергію. Я лічу, што сяброў можа быць шмат, неразлучных сяброў – адзін, два.

Если ответ по предмету Другие предметы отсутствует или он оказался неправильным, то попробуй воспользоваться поиском других ответов во всей базе сайта.


Статьи по теме